Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі гідаў, якія везьлі экскурсію на «Калядных цароў»


Абрад «Калядныя цары» ў Семежаве, 13 студзеня 2017
Абрад «Калядныя цары» ў Семежаве, 13 студзеня 2017

Па дарозе ў Семежава на «Калядных цароў» (уключаныя ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO) у Грозаве Капыльскага раёну сілавікі затрымалі вялікую экскурсію — да 80 чалавек, на двух аўтобусах — з гідамі Алесем Варыкішам, Натальляй Жданок і Іванам Сацукевічам.

Ва ўсіх затрыманых праверылі дакумэнты і тэлефоны. Большасьць людзей, акрамя экскурсаводаў, адпусьцілі. Пазьней стала вядома, што двух экскурсаводаў — Алеся Варыкіша і Івана Сацукевіча — затрымалі на 72 гадзіны.

На абрад удзельнікі экскурсіі ня трапілі, бо іх 5 гадзін пратрымалі ў Капылі ў аўтобусе, пакуль правяралі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG