Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візу «Poland. Business Harbour» можна будзе аднавіць у Польшчы. Але за паездкі ў Беларусь яе могуць ануляваць


Шэнгенская віза
Шэнгенская віза

Віза будзе даваць магчымасьці, якіх няма пры наяўнасьці звычайнай гуманітарнай візы. Аплата збору за яе выдачу не прадугледжана.

Грамадзяне Беларусі, якія законна пражываюць на тэрыторыі Польшчы і раней мелі польскую візу паводле праграмы «Poland. Business Harbour», змогуць падаваць заяву на атрыманьне новай візы, пра гэта паведамляе візавы партнэр МЗС Польшчы кампанія VFS Global.

Беларусам, якія маюць папярэднюю польскую візу з пазнакаю «Poland. Business Harbour», можна падаць заяву на атрыманьне новай візы такога ж тыпу ў пунктах прыёму заяў на атрыманьне візы ў Варшаве, Любліне і Познані пасьля онлайн-рэгістрацыі ў разьдзеле «Uzyskanie terminu na złożenie wniosku».

Падавацца на візу могуць таксама члены сям'і ІТ-спэцыяліста, а менавіта муж/жонка і непаўналетнія дзеці.

Аднак калі ў заяўніка не было такой візы ў пашпарце, заяву ня прымуць.

Віза такога тыпу будзе даваць магчымасьці, якіх няма ў звычайнай гуманітарнай візы — напрыклад, права на ажыцьцяўленьне камэрцыйнай дзейнасьці. Аплата візавага збору за яе выдачу таксама не прадугледжана, але і катацца па ёй у Беларусь і назад будзе рызыкоўна — польскія ўлады могуць прызнаць гэта нямэтавым выкарыстаньнем візы і ануляваць яе.

Акрамя стандартнага набору дакумэнтаў (фатаграфіі, пашпарт, страхоўка), для афармленьня такой візы ў Польшчы неабходна прадставіць пацьверджаньне пражываньня і дакумэнты аб працаўладкаваньні ці ажыцьцяўленьні камэрцыйнай дзейнасьці ў якасьці IT-спэцыяліста ў Польшчы.

Poland Business Harbour — праграма польскага ўраду, якая прапануе спэцыялістам IT-сфэры, стартапам і ІТ-кампаніям «без праблем пераехаць у Польшчу».

Раней польскія чыноўнікі паведамлялі пра 18 300 візаў, выдадзеных з пазнакай «Poland Business Harbour». Большасьць зь іх атрымалі беларусы — грамадзянам іншых краін яны сталі даступныя толькі зь ліпеня 2021 году.

Згодна са зьвесткамі польскага памежнага камітэту, па візе Poland Business Harbour у краіну ўехалі 7,6 тысячы беларусаў.

Поўны сьпіс дакумэнтаў, неабходных для падачы заявы на атрыманьне візы Poland. Business Harbour, можна знайсьці па спасылцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG