Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан упершыню прызначыў амбасадара ў Ізраілі. Баку цягнуў з гэтым 30 гадоў


Мухтар Мамадаў — першы амбасадар Азэрбайджану ў Ізраілі
Мухтар Мамадаў — першы амбасадар Азэрбайджану ў Ізраілі

Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў прызначыў надзвычайнага  і паўнамоцнага пасла ў Ізраілі. Мухтар Мамадаў — першы амбасадар у Ізраілі за часы незалежнасьці Азэрбайджану. Рашэньне адкрыць пасольства Баку прыняў летась.

Ізраіль і Азэрбайджан разьвіваюць актыўнае супрацоўніцтва больш за 30 гадоў. Ізраільскія дыпляматы падтрымліваюць Азэрбайджан у яго канфлікце з Армэніяй вакол Нагорнага Карабаху (армянская назва — Арцах), Ізраіль аказвае Азэрбайджану вайсковую і тэхналягічную падтрымку.

Азэрбайджанская нафта складае каля 40% усяго нафтавага імпарту Ізраілю. Акрамя таго, паколькі Азэрбайджан наўпрост мяжуе з Іранам, ён важны для Ізраілю як саюзьнік у галіне выведкі і магчымы ваенны саюзьнік у выпадку абвастрэньня супярэчнасьцей паміж краінамі.

Ізраіль быў адной зь першых краін, якія прызналі незалежнасьць Азэрбайджану ў сьнежні 1991 году. У 1992 годзе ў Баку адкрылася яго пасольства. Але за апошнія 30 гадоў пасольства Азэрбайджану ў Ізраілі так і не зьявілася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG