Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як найменей 5 чалавек загінулі ад выбуху каля міністэрства замежных спраў Афганістану

Ахоўнік «Талібану» на месцы выбуху
Ахоўнік «Талібану» на месцы выбуху

Тэрарыст-сьмяротнік забіў прынамсі пяць чалавек каля будынку афганскага Міністэрства замежных спраў у сераду, паведаміла паліцыя. Але некаторыя чыноўнікі называюць большую колькасьць ахвяраў.

Паліцыя Кабулу заяўляе, што афіцыйна пацьверджаная колькасьць загінулых — пяць чалавек. Міністэрства інфармацыі, якое кіруецца талібамі, называе лічбу 20 чалавек. Паводле яго, тэрарыст спрабаваў трапіць у МЗС, але ня здолеў.

Ніхто пакуль ня ўзяў на сябе адказнасьць. Кіраваная талібамі адміністрацыя сутыкнулася з паўстанцкім рухам баевікоў «Ісламскай дзяржавы», якія нацэліліся на замежнікаў, у тым ліку на амбасады Расеі і Пакістану і на гатэль, які абслугоўвае кітайскіх бізнэсоўцаў.

Выбух адбыўся ў ажыўлены час сутак у добра ўмацаванай зоне, акружанай кантрольна-прапускнымі пунктамі на вуліцы, дзе знаходзяцца некалькі міністэрстваў. Некаторыя краіны, у тым ліку Турэччына і Кітай, маюць амбасады ў гэтым раёне.

  • Ніводная краіна не прызнала ісламісцкага Талібану, які захапіў уладу ў Афганістане ў жніўні 2021 году з хуткасьцю і лёгкасьцю, якія засьпелі сьвет зьнянацку. Прэзыдэнт Ашраф Гані ўцёк тады з краіны, а ягоны ўрад разваліўся.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG