Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі параілі Офісу Вярхоўнага камісара ААН «ня ўмешвацца ў справы сувэрэннай дзяржавы» пасьля заявы пра Бяляцкага


Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзімер Лабковіч на лаве падсудных. Менск, 5 студзеня 2023
Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзімер Лабковіч на лаве падсудных. Менск, 5 студзеня 2023

Улады Беларусі рэзка адрэагавалі на патрабаваньне Офісу Вярхоўнага камісара у правах чалавека ААН вызваліць нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага.

«Прадстаўніцтва Беларусі заклікае ОВКПЧ устрымлівацца ад прадузятых камэнтароў, якія расцэньваюцца як ціск на судовую ўладу і ўмяшаньне ва ўнутраныя справы дзяржавы», — заявіла прадстаўніцтва Беларусі пры жэнэўскім аддзяленьні ААН.

Дыпляматы, што працуюць пры місіі, адзначылі, што «Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый не ўпаўнаважвае сакратарыят ААН умешвацца ў справы, якія знаходзяцца ва ўнутранай юрысдыкцыі любой сувэрэннай дзяржавы».

6 студзеня ОВКПЧ ААН выступіла з патрабаваньнем вызваліць беларускіх праваабаронцаў, пасьля таго як 5 студзеня суд Ленінскага раёну Менску пачаў разглядаць крымінальную справу супраць праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча.

Агулам у Беларусі сёньня 1441 палітвязень, паводле «Вясны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG