Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы з «гуманітарным ВНЖ» таксама могуць атрымаць польскі праязны дакумэнт для іншаземца


Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Польскі праязны дакумэнт выдаецца тэрмінам на 1 год і замяняе сабой у паездках за мяжу пашпарт грамадзяніна ў выпадках, калі дакумэнт страчаны, пашкоджаны ці непрыдатны для выкарыстаньня, а атрымаць новы пашпарт чалавек ня можа праз рызыку зазнаць рэпрэсіі ў выпадку вяртаньня на радзіму.

З 1 студзеня 2023 году грамадзяне Беларусі, якія атрымалі дазвол на часовае пражываньне ў адпаведнасьці з артыкулам 186 закону ад 13 сьнежня 2013 году аб іншаземцах, могуць атрымаць польскі праязны дакумэнт для замежніка, піша Цэнтар беларускай салідарнасьці.

Падаць заяву на выдачу польскага праязнога дакумэнту для іншаземца неабходна ваяводу па месцы жыхарства заяўніка.

Запампаваць блянк заявы можна па спасылцы https://mos.cudzoziemcy.gov.pl/wniosek.

З улікам вялікай колькасьці паведамленьняў, як папярэджвае ЦБС, звароты, не зьвязаныя з пагрозай здароўю і бясьпецы, могуць апрацоўвацца ад 3 да 7 працоўных дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG