Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве пацьвердзілі, што беларусам адмаўляюць ва ўезьдзе з прычыны адказаў на пытаньні ў анкетах, сярод якіх «Чый Крым?»


Вільня, прэзыдэнцкі палац, архіўнае фота
Вільня, прэзыдэнцкі палац, архіўнае фота

Інфармацыю пра тое, што грамадзян Беларусі разварочваюць на мяжы з прычыны адказаў у анкеце, пацьвердзілі ў літоўскім МУС.

Намесьнік міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус заявіў LRT Radio, што ня ўсе грамадзяне Беларусі, якія едуць у Літву, трапляюць у краіну — некаторых памежнікі разварочваюць і адпраўляюць назад у Беларусь.

Абрамавічус лічыць, што ўвядзеньне анкеты з пытаньнямі пра прыналежнасьць Крыму і мэты паездкі ў Літву — дастатковыя захады для праверкі беларускіх грамадзян, іншых уводзіць ня трэба.

«Вялікую частку захадаў ужо зрабілі — уведзена больш строгая праверка па прыбыцьці ў Літву, а таксама зьменшаная колькасьць дазволаў на часовае пражываньне, абавязковыя дадатковыя анкеты пры выдачы гэтых дакумэнтаў, якія ацэньваюць патэнцыйную пагрозу нацыянальнай бясьпецы. Усе захады эфэктыўныя», — сказаў ён.

Абрамавічус згодны і з тым, што ня варта аднолькава ставіцца да ўсіх грамадзян Беларусі, трэба ацэньваць кожны выпадак асобна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG