Human Rights Watch запатрабавала зьняць абвінавачаньні з праваабаронцаў «Вясны»

Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч у судзе. Менск, 5 студзеня 2023
Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч у судзе. Менск, 5 студзеня 2023

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch запатрабавала зьняць абвінавачаньні зь ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, іншых прадстаўнікоў Праваабарончага цэнтра «Вясна» і вызваліць усіх адвольна затрыманых.

«Арыштаваны ў 2021 годзе па сфабрыкаваных абвінавачаньнях, Алесь Бяляцкі знаходзіцца на лаве падсудных са сваімі калегамі Валянцінам Стэфановічам і Ўладзімерам Лабковічам. Ім пагражае ад 7 да 12 гадоў турмы», – адзначаецца ў відэароліку Human Rights Watch з нагоды працэсу, які пачаўся 5 студзеня ў Менску.

Расправу з «Вясной» Human Rights Watch называе «часткай больш шырокай кампаніі беларускіх уладаў па задушэньні грамадзянскай супольнасьці».

Вызваліць праваабаронцаў «Вясны» запатрабавалі таксама Офіс Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, «Міжнародная амністыя», урад Нямеччыны і інш.

​
XS
SM
MD
LG