Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбыў цягнік з расейскімі вайскоўцамі, — Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў


Намётавы лягер на беларускім палігоне "Абуз-Лясноўскі", дзе праходзяць вышкал расейскія вайскоўцы
Намётавы лягер на беларускім палігоне "Абуз-Лясноўскі", дзе праходзяць вышкал расейскія вайскоўцы

Сёньня ўначы праз станцыю Смаленск (у бок Беларусі) прайшоў спэцыяльны цягнік, у складзе якога знаходзілася каля 15 пасажырскіх вагонаў (у асноўным пляцкартных) з асабовым складам арміі РФ.

Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі».

Паводле яго выкарыстаньне пасажырскага цеплавоза ТЭП70 прадугледжвае праходжаньне мяжы Расеі і Беларусі праз адзін з двух стыкавых участкаў: праз Чырвонае — Асінаўку ў Воршу або праз Рудню — Заольшу ў Віцебск.

Адлегласьць да станцыі Орша 111 км, час руху з названым лякаматывам — ня больш за паўтары гадзіны. Да станцыі Віцебск — 133 км, час руху — каля дзьвюх з паловай гадзінаў.

Канал адзначае, што па колькасьці пасажырскіх вагонаў у цягніку можна ўмоўна падлічыць колькасьць кантынгенту, які перавозіцца, на прыкладзе плацкартных вагонаў, якая складзе каля 800 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG