Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты BBC і «Медиаязоны» пацьвердзілі гібель 538 мабілізаваных расейцаў. Зьвесткі ня ўлічваюць загінулых у Макееўцы


На вайне ва Ўкраіне загінулі 538 расейцаў, мабілізаваных у войска РФ з 21 верасьня 2022, як падлічылі журналісты расейскай службы BBC і «Медиазоны».

На аснове адкрытых крыніц па стане на 2 студзеня 2023 году журналістам выданьняў удалося ўстанавіць імёны 538 мабілізаваных, якія загінулі ў зоне баявых дзеяньняў на тэрыторыі Ўкраіны. Гэтыя зьвесткі ня ўлічваюць тых, хто загінуў пры абстрэле Макееўкі, паколькі іх імёны яшчэ не апублікаваны афіцыйнымі органамі.

Толькі за апошні тыдзень сьнежня расьсьледавальнікі ўстанавілі імёны 46 мабілізаваных, якія загінулі на фронце ва Ўкраіне.

Рэальныя страты сярод мабілізаваных, удакладняюць журналісты, могуць быць значна вышэйшыя, паколькі ў многіх паведамленьнях аб салдатах, забітых ва Ўкраіне пачынаючы з кастрычніка, ня ўказваецца іх статус вайскоўца — ці быў ён мабілізаваным, кантрактнікам або добраахвотнікам.

З улікам страт расейскіх сіл з кастрычніка па сьнежань найбольшая колькасьць загінулых мабілізаваных былі выхадцамі са Сьвярдлоўскай вобласьці (99 чалавек). На другім месцы — Чэлябінская вобласьць (43 чалавекі), на трэцім — Валгаградзкая вобласьць (32 чалавекі). Сярэдні ўзрост загінулых — 30–35 гадоў.

Яшчэ 38 мабілізаваных, паводле зьвестак расьсьледавальнікаў, памерлі на тэрыторыі Расеі — часьцей за ўсё праз праблемы з сэрцам, з прычыны няшчасных выпадкаў або праз злоўжываньне алькаголем на пунктах падрыхтоўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG