Польшча не працягнула забарону на наведваньне 200-мэтровай зоны ля мяжы зь Беларусьсю

Польскія памежнікі каля мяжы зь Беларусьсю. Ілюстрацыйнае фота
Польскія памежнікі каля мяжы зь Беларусьсю. Ілюстрацыйнае фота

Пры гэтым застаецца забарона ўваходу на памежную дарогу, пракладзеную ўздоўж мяжы (15 мэтраў ад мяжы), паведамілі ў Памежнай службе Польшчы.

З 1 студзеня ўлады Польшчы скасавалі забарону на наведваньне і знаходжаньне ў 200-мэтровай зоне каля мяжы зь Беларусьсю.

Аднак, як паведамілі ў Памежнай службе Польшчы, працягвае дзейнічаць забарона ўваходу на памежную дарогу, пракладзеную ўздоўж мяжы (15 мэтраў ад мяжы).

У ведамстве адзначылі, што ўжо за першы дзень 2023 году памежнікі выпісалі два штрафы за шпацыр уздоўж агароджы каля Белавежы.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда 2 верасьня 2021 году пастанавіў увесьці рэжым надзвычайнага становішча на мяжы зь Беларусьсю.

У адпаведнасьці з указам у 183 памежных паселішчах Падляскага і Люблінскага ваяводзтваў забараняліся ўсялякія масавыя мерапрыемствы. У гэтыя паселішчы ня маглі ўехаць людзі, якія ў іх не жывуць, — забарона тычылася і журналістаў. Тым, хто парушыць забарону на ўезд, пагражаў штраф або арышт, залежна ад судовага рашэньня.

Пазьней абмежаваньні аслабілі, працягвала дзейнічаць толькі забарона на наведваньне і знаходжаньне ў 200-мэтровай паласе каля мяжы.

​
XS
SM
MD
LG