Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы галоўны рабін Масквы заклікаў габрэяў зьяжджаць з Расеі


Пінхас Гольдшміт
Пінхас Гольдшміт

Былы галоўны рабін Масквы Пінхас Гольдшміт заклікаў яўрэяў зьяжджаць з Расеі, перш чым іх зробяць «ахвярнымі казламі» за нягоды, выкліканыя вайной ва Ўкраіне.

«Калі паглядзець на расейскую гісторыю, то можна ўбачыць, што кожны раз, калі палітычная сыстэма краіны аказвалася ў небясьпецы, урад спрабаваў перанакіраваць гнеў і незадаволенасьць мас на яўрэйскую грамаду. Гэта адбывалася і ў царскія часы, і ў канцы сталінскага рэжыму», — сказаў Гольдшміт у інтэрвію The Guardian.

Паводле яго слоў, у Расеі назіраецца рост антысэмітызму на фоне таго, як «Расея вяртаецца да новага тыпу Савецкага Саюзу, і крок за крокам жалезная заслона зноў апускаецца».

«Таму я лічу, што найлепшы варыянт для расейскіх габрэяў — зьехаць», — сказаў рабін.

  • Галоўны рабін Масквы і рабін Маскоўскай харальнай сынагогі Пінхас Гольдшміт зьехаў з Расеі на пачатку сакавіка, пасьля таго як улады сталі патрабаваць ад яго падтрымаць вайну з Украінай. У ліпені ён пайшоў у адстаўку — паводле афіцыйнай вэрсіі, у сувязі з заканчэньнем кантрактаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG