Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр легендарны бразыльскі футбаліст Пэле


Пэле
Пэле

На 83-м годзе жыцьця памёр бразыльскі футбаліст Пэле, які амаль паўсюдна лічыцца самым знакамітым гульцом у футбол за ўсю гісторыю гэтага спорту.

Яму прыпісваюць сусьветны рэкорд — 1281 гол у 1363 матчах за 21-гадовую кар’еру, у тым ліку 77 галоў у 92 матчах за сваю зборную. У свой час атрымаў мянушку «Кароль футболу».

Эдсон Арантыс ду Насімэнту (сапраўднае прозьвішча Пэле) нарадзіўся 23 кастрычніка 1940 году ў бразыльскім мястэчку Трэс-Карасойнс. Гуляў у клюбах «Сантус» і «Нью-Ёрк Космас», а таксама ў зборнай Бразыліі. У 1995-1998 гадах займаў пасаду міністра спорту Бразыліі.

Пэле — адзіны гулец, які выйграваў футбольны чэмпіянат сьвету тройчы: у 1958, 1962 і 1970 гадах.

ФІФА ў 2000 годзе назвала Пэле «гульцом стагодзьдзя».

Апошнія гады Пэле пакутаваў ад праблем з ныркамі і прастатай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG