Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы накіравалі зварот у ААН з нагоды пагаршэньня здароўя палітвязьня Лепешава


Сьвятаслаў Лепешаў
Сьвятаслаў Лепешаў

Сьвятаславу Лепешаву можа пагражаць сьлепата і інваліднасьць, падкрэсьліваюць праваабаронцы.

28 ліпеня 2022 года супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі Сьвятаслава Лепешава за «лайк» у Facebook. Затрыманьне адбылося ў Горадні, дзе Сьвятаслаў адбываў пакараньне ў горадзенскім ПУАТ № 24 (на так званай хіміі). За час знаходжаньня ў папраўчай установе празь цяжкую працу там, якая яму супрацьпаказаная, у яго пачаў падаць зрок. Пасьля затрыманьня сілавікі ўдарылі мужчыну па галаве, праз гэта сытуацыя з вачыма пагоршылася, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Лекары паставілі Сьвятаславу дыягназ — дыябэтычная рынапатыя. Прызначылі лекаваньне лазэрам, але з прычыны ўзмацненьня рэжыму яго прыйшлося спыніць. Лепешаву можа пагражаць сьлепата і інваліднасьць, пішуць праваабаронцы.

Юрыдычная служба «Вясны» накіравала зварот у Спэцыяльныя працэдуры Рады па правах чалавека з нагоды затрыманьня, арышту і моцнага пагаршэньня здароўя Лепешава.

Спэцыяльныя працэдуры Рады па правах чалавека — гэта незалежныя экспэрты ў галіне правоў чалавека, упаўнаважаныя інфармаваць і кансультаваць па пэўных пытаньнях у галіне правоў чалавека альбо па сытуацыях з правамі чалавека ў пэўных краінах. Сыстэма Спэцыяльных працэдур — цэнтральны элемэнт мэханізму ААН па правах чалавека, яна ахоплівае грамадзянскія, культурныя, эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя правы чалавека.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG