Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25-гадовую палітзьняволеную асудзілі на 5 гадоў калёніі за перадачу дадзеных у «Чорную кнігу Беларусі»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», у Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 23 сьнежня асудзілі палітзьняволеную Тацяну Карповіч паводле ч. 3 арт. 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці) Крымінальнага кодэксу.

Судзьдзя Павел Клімаў прызначыў жанчыне 5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 250 базавых велічыняў.

Абвінавачаньне прадстаўляла пракурор Тацяна Касьцюшка. Яна запрасіла для палітзьняволенай 6 гадоў пазбаўленьня волі. Але судзьдзя ў выніку прызначыла жанчыне 5 гадоў калёніі.

  • «Чорная кніга Беларусі» паўстала ў верасьні 2020 году ў адказ на гвалт з боку супрацоўнікаў сілавых структур. У аднайменным тэлеграм-канале публікаваліся асабістыя дадзеныя людзей, якія спрычыніліся да фальсыфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў.
  • Ня так даўно стала вядома, што ў праект «Чорная кніга Беларусі» амаль ад моманту стварэньня быў укаранёны супрацоўнік ГУБАЗіКу Артур Гайко, які адпрацаваў у «ЧКБ» дзевяць месяцаў. Гайко меў зьвесткі пра людзей, якія дасылалі ў чат-бот «ЧКБ» інфармацыю пра чыноўнікаў і сілавікоў. Выявілі яго толькі ў траўні 2021 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG