Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшлі на волю два палітвязьня. Гэта мастак Даніла Ганчароў і Яраслаў Пашкоў з Мазыра


Даніла Ганчароў
Даніла Ганчароў

Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Даніла Ганчароў — мастак па сьвятле, быў звольнены з Новага драматычнага тэатра за страйк. Міліцыянты прыйшлі ў кватэру Данілы з вобшукам 15 сакавіка 2021 году і затрымалі за «адзіночнае пікетаваньне» бел-чырвона-белым сьцягам. Пасьля 15-сутачнага арышту яго перазатрымалі па крымінальнай справе. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак і ў саўдзеле ў такім злачынстве.

Ганчарова асудзілі да двух гадоў калёніі агульнага рэжыму. Даніла ў судзе сваёй віны не прызнаў і выступіў з моцным апошнім словам. Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калёніі і 24 сьнежня выйшаў на волю па заканчэньні тэрміну.

Як стала вядома праваабаронцам, таксама на волю ў лістападзе выйшаў палітвязень з Мазыра Яраслаў Пашкоў.

Палітзьняволенага Яраслава Пашкова абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і абразе Лукашэнкі. Палітвязьню прысудзілі пазбаўленьне волі тэрмінам на адзін год і дзевяць месяцаў у калёніі агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, па рашэньні суда ён павінен заплаціць штраф 100 базавых велічыняў (3 200 рублёў). Справу разглядала судзьдзя Галіна Кніжонак-Максімава.

Пашкова затрымалі 30 верасьня 2021 года па крымінальнай справе, заведзенай за камэнтары ў інтэрнэце пасьля гібелі ў мінскай кватэры it-спэцыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка. Аднак пад час сьледзтва дадалі новае абвінавачаньне. У лісьце на волю Яраслаў напісаў, што 3 сакавіка памерла ягоная маці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG