Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Трыбуна»: Мінспорту склала «чорны сьпіс» з паўсотні футбалістаў, якім забаронена працаваць у Беларусі


Спартовае выданьне «Трыбуна» паведамляе, што днямі ў распараджэньні рэдакцыі апынуўся дакумэнт з канкрэтным пералікам прозьвішчаў беларускіх футбалістаў, якім Мінспорту забараняе працаваць у Беларусі.

У яго патрапілі вядомыя футбалісты, якія правялі дзясяткі матчаў за нацыянальную зборную, гулялі ў групавых этапах эўракубкаў, атрымлівалі разнастайныя беларускія трафэі і асабістыя ўзнагароды. Некаторыя зь іх ужо завяршылі кар’еру футбаліста — падобна, што міністэрства хоча, каб іх ня бралі ў клюбы нават у якасьці трэнэраў або адміністрацыйных работнікаў, азначае «Трыбуна», дадаючы: крыніцы выданьня не гарантуюць, што гэта канчатковы варыянт «чорнага сьпісу».

У дакумэнце, які перадалі «Трыбуне», значыцца 49 «непажаданых» прозьвішчаў. Выданьню ўдалося зьвязацца зь некаторымі гульцамі з гэтага сьпісу — і яны пацьвердзілі, што ўжо ведаюць, куды ўнесьлі іх дадзеныя.

Аснова сьпісу — 43 спартоўцы, якія зьняліся ў відэа супраць гвалту. Сярод астатніх ёсьць і дзіўныя выпадкі, адзначае выданьне, у тым ліку у сьпісе апынуліся футбалісты, якія выступалі ў падтрымку Лукашэнкі і пасьля выбараў 2020 году падпісалі праўладны ліст у яго падтрымку.

У ліку непажаданых у беларускім футболе апынуліся:

  • Павал Забелін і Раман Сьцяпанаў (абодва — «Шахцёр»),
  • Дзьмітры Бясьсьмертны, Максім Бардачоў, Станіслаў Драгун, Даніла Нячаеў, Дзяніс Шчарбіцкі (БАТЭ),
  • Аляксандар Сачыўка («Дынама» Менск),
  • Аляксандар Джыгера («Менск»),
  • Дзьмітры Бага («Гомель»),
  • Дзьмітры Дудар, Анатоль Макараў, Андрэй Хачатуран («Тарпэда-БелАЗ»),
  • Валеры Жукоўскі, Яўген Ляшко, Раман Пасевіч, Сяргей Курганскі («Нёман»),
  • Уладзіслаў Жук («Славія»),
  • Ільля Бранавец, Яўген Вялько, Юрый Астравух («Слуцк»),
  • Дзьмітры Гомза, Артур Слабашэвіч («Белшына»),
  • Арцём Васькоў («Арсэнал» Дзяржынск),
  • Юры Кендыш («Рыга», Латвія),
  • Арцём Рахманаў («Астана», Казахстан),
  • Усевалад Садоўскі («Ардабасы», Казахстан),
  • Мікалай Сігневіч («Апалон», Сьмірніс, Грэцыя),
  • Ягор Філіпенка («Урал», Расея),
  • Павел Чыкіда, Руслан Юдзянкоў («Мактаарал», Казахстан),
  • Юры Казлоў («Нафтан»),
  • Ягор Сямёнаў («Смаргонь»),
  • Павал Шчарбачэня («Шахтар», Петрыкаў),
  • Уладзімер Бушма, Павал Кляньё («Макслайн»),
  • Дзьмітры Алісейка («Астравец»),
  • Кірыл Паўлючак («Крумкачы»),
  • Мікіта Мікалаевіч («Дугапольле», Харватыя),
  • Дзьмітры Байдук («Зьніч», Польшча),
  • Ігар Бабко, Віталь Гайдучык, Аляксандар Гутар, Ігар Стасевіч, Антон Чычкан (цяпер бяз клюбу),
  • Дзьмітрый Іваноў, Павал Няхайчык, Павел Рыбак (завяршылі кар’еру).
  • Таксама ў сьпіс унесьлі экс-лекара «Тарпеда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі Андрэя Ясюкевіча.

Варта адзначыць, што Бясьсьмертны, Бранавец, Нячаеў і Сямёнаў зьяўляюцца падпісантамі праўладнага ліста спартоўцаў.

Нядаўна «Трыбуна» паведамляла пра абнаўленьне «чорных сьпісаў» у беларускім спорце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG