Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сына зьняволенай былой журналісткі Ларысы Шчыраковай забраў з прытулку ягоны бацька


Ларыса Шчыракова, архіўнае фота
Ларыса Шчыракова, архіўнае фота

Сёньня, 23 сьнежня, былы муж Ларысы Шчыраковай (якая да 2021 году працавала журналісткай) забраў з прытулку свайго сына Сьвятаслава. Сына Шчыраковай зьмясьцілі ў прытулак (сацыяльна-пэдагагічны цэнтар) 6 сьнежня, пасьля яе арышту.

Бацька Сьвятаслава апошнія гады жыў у расейскім Новасібірску. Ён прыляцеў адтуль, каб забраць сына з прытулку, бо іншым сваякам дзіця не аддавалі. Для таго каб забраць сына, Канстанцін мусіў сабраць неабходныя дакумэнты.

Пакуль сын і тата будуць жыць у Гомлі.

Супраць Ларысы Шчыраковай, якую затрымалі 6 сьнежня, распачалі крымінальную справу паводле артыкула 369-1 Крымінальнага кодэксу («дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»). Ёй пагражае да 4 гадоў пазбаўленьня волі.

Акалічнасьці крымінальнай справы пакуль не вядомыя. Адвакатка пад падпіскай аб неразгалошваньні.

Улады Беларусі павінны абнародаваць прычыну арышту былой журналісткі Ларысы Шчыраковай або неадкладна вызваліць яе, заявіў 9 сьнежня Камітэт абароны журналістаў. З асуджэньнем арышту Шчыраковай таксама выступілі міністэрствы замежных спраў Канады і Нідэрляндаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG