Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Калесьнікава дагэтуль застаецца ў санчастцы гомельскай калёніі


Марыя Калесьнікава
Марыя Калесьнікава

У Беларусі на 21 сьнежня налічваецца 1435 палітычных зьняволеных. Столькі дае праваабарончы цэнтар «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што зьняволеных з палітычных прычын яшчэ больш.

Марыя Калесьнікава па-ранейшаму знаходзіцца ў санчастцы гомельскай калёніі, піша штаб Віктара Бабарыкі. Па словах адміністрацыі калёніі, палітзьняволеная адчувае сябе нядрэнна, апэтыт нармальны. Ёй дазволілі перадаць ежу, прыдатную для больш хуткага аднаўленьня.

На мінулым тыдні адваката да Марыі не пусьцілі.

Пра шпіталізацыю Калесьнікавай стала вядома 29 лістапада. Яе паклалі ў першае хірургічнае аддзяленьне і перавялі ў рэанімацыю бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі ў Гомлі. Адвакат Калесьнікавай высьветліў, што яе даставілі ў бальніцу з хірургічнай паталёгіяй (пазьней высьветлілася, што гэта была прабадная язва). 28 лістапада Марыі зрабілі апэрацыю. Тая прайшла пасьпяхова, але палітзьняволеная заставалася ў цяжкім стане. 5 сьнежня яе перавялі са шпіталя ў мэдычны стацыянар калёніі, і яна змагла ў палаце сустрэцца з бацькам.

  • У верасьні 2020 году каардынатарку штабу Віктара Бабарыкі, удзельніцу Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву схапілі сілавікі і спрабавалі прымусова вывезьці ва Ўкраіну. На мяжы яна парвала свой пашпарт, вылезла праз вакно з аўтамабіля і вярнулася на тэрыторыю Беларусі, дзе яе адразу затрымалі. Калесьнікаву судзілі ў закрытым рэжыме разам зь юрыстам Максімам Знакам. Яе прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і 6 верасьня 2021 году асудзілі на 11 гадоў калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG