Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як украінская выведка пракамэнтавала сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі ў Менску


У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны распавялі, што можа азначаць сёньняшняя сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Менску.

«Калі Пуцін едзе да дыктатара, значыць, не ўсё так добра, як яму хацелася… Але ўгаворваць, магчыма, будзе (Пуцін Лукашэнку ўступіць у вайну супраць Украіны. — РС). Гэта адна з мараў Пуціна — уцягнуць рэжым Лукашэнкі і Беларусь у поўнамаштабную наземную апэрацыю. Якім бы дыктатарам ні быў Лукашэнка… да сёньняшняга дня ён разумеў, што такое рашэньне было б абсалютным самагубствам для яго рэжыму і яго арміі. Мы спадзяемся, што гэты інстынкт самазахаваньня зьберажэцца. У адваротным выпадку ўкраінскія войскі гатовыя да розных сцэнароў», — украінская служба Радыё Свабода цытуе прадстаўніка Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Андрэя Юсава.

«Ніякіх ілюзій наконт Лукашэнкі, але калі будуць ударныя групы, пра гэта будзе ведаць Украіна і будуць ведаць украінцы. Гэта будзе публічная інфармацыя як ад украінскіх спэцслужбаў, так і ад нашых саюзнікаў», — дадаў Юсаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG