Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі склікаў пасяджэньне Стаўкі: асаблівую ўвагу надалі сытуацыі ў Беларусі


Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі

У нядзелю, 18 сьнежня, кіраўнік Украіны Уладзімір Зяленскі правёў чарговае пасяджэньне Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, на якім асаблівая ўвага была нададзена сытуацыі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзыдэнта ў Тэлеграме.

Паводле інфармацыі ведамства, падчас пасяджэньня штабу камандуючыя войскамі апэратыўных напрамкаў далажылі пра абстаноўку на фронце, асобна спыніўшыся на найбольш гарачых раёнах.

Чальцы штабу таксама зьвярнулі ўвагу на сытуацыю ў Беларусі: у прыватнасьці, яны заслухалі інфармацыю «пра рэальную колькасьць і ўзбраеньне варожых груповак». Больш дэталяў не паведамляецца.

«На стаўцы дэталёва абмеркавалі мяжу. Абарона мяжы як з Расеяй, так і зь Беларусьсю — гэта таксама пастаянны прыярытэт. Рыхтуемся да ўсіх магчымых абарончых сцэнараў, хто б да чаго ні схіляў Менск. Гэта ім таксама не дапаможа, як і усе іншыя хворыя ідэі ў гэтай вайне супраць Украіны і ўкраінцаў», — сказаў Зяленскі пасьля пасяджэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG