Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя фіналісты прэміі праваабарончай супольнасьці Беларусі за 2022 год


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Аргкамітэт прэміі праваабарончай супольнасьці Беларусі за абарону і прасоўваньне правоў чалавека 12 сьнежня апублікаваў сьпіс намінантаў, якія ўвайшлі ў фінальны шорт-ліст 2022 года.

У намінацыі «Праваабаронца года» ў сьпіс увайшлі каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» палітвязень Уладзімір Лабковіч, прадстаўнік Беларускага Хэльсінкскага камітэта (БХК) Павал Левінаў, прадстаўніца праваабарончай ініцыятывы Human Constanta палітзьняволеная Анастасія Лойка.

У намінацыі «Журналіст года» ў шорт-ліст увайшлі дакумэнталіст і фатограф Яўген Айцецкі, галоўны рэдактар разгромленага ўладамі партала TUT. by палітзьняволеная Марына Золатава, галоўны рэдактар выданьня «Новы час» былая палітзьняволеная Аксана Колб.

У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года» выдзелены: Майстэрня паштовак салідарнасьці, Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі, Беларускі фонд мэдыцынскай салідарнасьці.

Цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў адбудзецца ў анлайн-фармаце 20 сьнежня.

Прэмія праваабарончай супольнасьці Беларусі за дасягненьні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе і з таго часу ўручаецца штогод.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG