Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачаўся першы завочны суд: разглядаюць «справу адміністратараў ЧКБ», якія знаходзяцца за мяжой


Фігуранты завочнага суду ў «справе адміністратараў ЧКБ»
Фігуранты завочнага суду ў «справе адміністратараў ЧКБ»

Сьледчыя вінавацяць першую групу завочна абвінавачаных у дачыненьні да адміністрацыі праекту «Чорная кніга Беларусі».

Першую завочную справу разглядае Менскі гарадзкі суд. Пра пачатак суду паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА:

«У суд зьявіліся дзяржаўны абвінаваўца, а таксама абаронцы абвінавачаных. Самі фігуранты, нягледзячы на тое, што былі апавешчаныя належным чынам, у суд не прыйшлі».

У першы сьпіс на завочны суд уваходзяць рэдактарка «экстрэмісцкага» ТГ-каналу «Каратели Беларуси» і ютуб-каналу «Дзікае паляваньне» Яніна Сазановіч, супрацоўнік «Чорнай кнігі Беларусі» Даніла Багдановіч, стваральнік спартовага парталу by.tribuna.com і мэдыямэнэджар Дзьмітры Навоша, а таксама Вольга Высоцкая і Валерыя Занямонская. Улады лічаць іх адміністратарамі тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі».

Іх абвінавачваюць у распальваньні сацыяльнай варожасьці, незаконных дзеяньнях у дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных зьвестак.

Паводле матэрыялаў справы, яны не пазьней за жнівень 2020 году «аб’ядналіся ў злачынную групу, у складзе якой стварылі і адміністравалі тэлеграм-канал „Чорная кніга Беларусі“ і іншыя аналягічныя рэсурсы», зьбіралі і разьмяшчалі ў адкрытым доступе інфармацыю аб прыватным жыцьці і пэрсанальныя зьвесткі супрацоўнікаў унутраных справаў, пракуратуры, судзьдзяў, журналістаў.

Дзейнасьць абвінавачаных, на думку сьледзтва, можна кваліфікаваць як падбухторваньне да злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасьці.

Справу расьсьледавалі ў рамках «спэцыяльнага вядзеньня» — гэта «вядзеньне крымінальнай справы ў дачыненьні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусі і ўхіляецца ад зьяўленьня ў орган, які вядзе крымінальны працэс». Падобны ўказ у ліпені 2022 падпісаў Лукашэнка. Раней у Беларусі не было такой практыкі завочных судоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG