Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон паведаміў дэталі новай вайсковай дапамогі Ўкраіне


У Міністэрстве абароны ЗША ўдакладнілі, што ўвойдзе ў новы пакет вайсковай дапамогі для Ўкраіны ў памеры 275 мільёнаў даляраў.

Як паведамляе прэс-служба Пэнтагону, гэты пакет дапамогі дасьць Украіне новыя магчымасьці для ўмацаваньня супрацьпаветранай абароны.

Новы пакет вайсковай дапамогі ўключае, сярод іншага:

  • дадатковыя боепрыпасы для высокамабільных ракетна-артылерыйскіх сыстэм (HIMARS);
  • 80 тысяч артылерыйскіх снарадаў калібру 155 мм;
  • абсталяваньне для барацьбы зь бесьпілётнікамі;
  • сродкі супрацьпаветранай абароны;
  • бронемашыны HMMWV, машыны хуткай дапамогі і мэдычнае абсталяваньне;
  • каля 150 генэратараў;
  • палявое абсталяваньне.

Агулам ЗША вылучылі Ўкраіне больш за 19,3 мільярда даляраў дапамогі ў галіне бясьпекі з моманту ўварваньня Расеі 24 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG