Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Латвіі ўнесла экс-вядоўцу расейскага «Дождя» Карасьцялёва ў «чорны сьпіс» — яму забаронены ўезд у краіну


Аляксей Карасьцялёў
Аляксей Карасьцялёў

Кіраўніцтва МУС Латвіі ўнесла былога журналіста расейскага каналу «Дождь» Аляксея Карасьцялёва ў «чорны сьпіс» грамадзянаў, якім забаронены ўезд у краіну, піша Delfi.

Адпаведнае рашэньне прыняў міністар унутраных справаў Латвіі Крыстапc Экланс, разгледзеўшы прапанову Службы дзяржаўнай бясьпекі. Цягам месяца Карасьцялёў мае права абскардзіць прынятае наконт яго рашэньне.

У экс-вядоўцы «Дождя» няма латвійскага дазволу на жыхарства (ён жыве ў Грузіі. — НВ), і прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасьці ў Латвіі нельга. Таму СДБ Латвіі рэкамэндавала МУС уключыць Карасьцялёва ў «чорны сьпіс» асобаў, якім забаронены ўезд у краіну.

Прычынай такіх мераў сталі выказваньні журналіста аб забесьпячэньні расейскіх змабілізаваных, зробленыя ім 1 сьнежня ў перадачы на тэлеканале «Дождь». У СДБ вырашылі, што яго словы можна расцэньваць як заклік аказваць матэрыяльную падтрымку расейскім змабілізаваным, якія прымаюць удзел у баявых дзеяньнях ва Ўкраіне.

Восьмага сьнежня Эстонія ўсьлед за Латвіяй і Літвой спыніла трансьляцыю каналу «Дождь» у краіне. Шостага сьнежня Нацыянальная рада электронных сродкаў масавай інфармацыі (NEPLP) Латвіі анулявала ліцэнзію на трансьляцыю тэлеканалу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG