Старшыня Нарвэскага Нобэлеўскага камітэту сустрэла жонку Алеся Бяляцкага ў Осла. ФОТА

Жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук (справа) з кіраўніцай Нарвэскага Нобэлеўскага камітэту Бэрыт Рэйс-Андэрсэн
Жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук (справа) з кіраўніцай Нарвэскага Нобэлеўскага камітэту Бэрыт Рэйс-Андэрсэн

Натальля Пінчук прыбыла ў сталіцу Нарвэгіі для ўдзелу ў цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму, які застаецца за кратамі ў Беларусі.

Кіраўніца Нарвэскага Нобэлеўскага камітэту Бэрыт Рэйс-Андэрсэн сустрэла ў Осла жонку сёлетняга ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага Натальлю Пінчук з кветкамі.

Дзясятага сьнежня ў нарвэскай сталіцы Натальля Пінчук возьме ўдзел у цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру ейнаму мужу, палітзьняволенаму кіраўніку Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму.

Алеся Бяляцкага вылучалі на Нобэлеўскую прэмію міру пяць разоў.

Сёлета 7 кастрычніка стала вядома, што Алесь Бяляцкі стаў ляўрэатам прэміі разам з украінскім «Центрам громадянських свобод» і расейскай праваабарончай арганізацыі «Мемориал».

​
XS
SM
MD
LG