Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папулярныя онлайн-інструмэнты для плянаваньня працы і праектаў Trello і Jira перасталі працаваць у Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Першыя беларускія бізнэсы пачалі сутыкацца з адключэньнем карпаратыўных акаўнтаў у распрацоўніка плянавальнікаў Trello і Jira — кампаніі Atlassian.

Як паведаміў devby.io, адключаць карыстальнікаў зь Беларусі пачалі з 1 сьнежня, доступу пазбаўляюцца тыя, у каго скончыўся аплачаны пэрыяд працы з сэрвісамі.

Так, адна з IT-кампаній з 1 сьнежня не змагла зайсьці ў свой акаўнт у Jira, зь якім працавала ўжо некалькі гадоў. У яе апошнім аплачаным месяцам быў лістапад. У тэхпадтрымцы Jira беларусам напісалі, што падпіска не працягваецца і кампанія пачынае блякаваць падпіскі зь Беларусі і Расеі на ўсе свае сэрвісы.

Акрамя Jira і Trello, аўстралійская Atlassian валодае яшчэ адным прадуктам пад назвай Conluence. Гэты wiki-рухавік дазваляе арганізаваць унутраны інтэрнэт-партал і падаць доступ да яго ўсім карыстальнікам.

Jira — інструмэнт кіраваньня працай: ад кіраваньня патрабаваньнямі і сцэнарамі тэставаньня да agile-распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня.

Trello — папулярная сыстэма кіраваньня праектамі ў рэжыме онлайн. Яна дазваляе арганізаваць працу паводле японскай мэтадалёгіі «канбан-дошак».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG