Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька сустрэўся з Марыяй Калесьнікавай. Вось што ён расказвае. Фота

абноўлена

Аляксандар Калесьнікаў, сакавік 2021 г.
Аляксандар Калесьнікаў, сакавік 2021 г.

Аляксандру Калесьнікаву дазволілі ўбачыць дачку і пераканацца, што яна ў парадку. Марыя схуднела, у яе пакуль што мала сілаў.

10-хвіліннае спатканьне праходзіла пад наглядам лекара і супрацоўнікаў калёніі. Марыю яшчэ на выходных перавялі з гомельскага шпіталя хуткай дапамогі ў калёнію — цяпер яна ў мэдычным стацыянары. Яшчэ ня менш як 10 дзён яна будзе пад наглядам лекараў. Дыягназ — прабадная язва, паведамляе тг-канал Віктара Бабарыкі.

Марыя Калесьнікава перадавала падзяку дактарам шпіталя хуткай дапамогі, якія ўратавалі ёй жыцьцё.

Крыніцы Радыё Свабода паведамлялі, што мэдычнаму пэрсаналу шпіталя забаронена нешта расказваць пад пагрозай крымінальнага перасьледу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG