Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве — тысячы спробаў абмінуць санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі


Літоўска-беларускі памежны пераход
Літоўска-беларускі памежны пераход

Прадпрымальнікі ўсёй Эўропы спрабуюць прадаваць падсанкцыйную прадукцыю празь Літву. Такія падазрэньні ўзьніклі ў літоўскай мытні, паведамляе delfi.lt.

Зь ліпеня мытня Літвы спыніла больш за 10 000 грузаў, калі адпраўніком ці атрымальнікам была Расея, і 3 100 грузаў, калі адпраўніком ці атрымальнікам была Беларусь.

«Спрабуюць правезьці забароненыя тавары, у тым ліку мэталы і іншыя», — кажа Дарус Жвіронас, генэральны дырэктар Дэпартамэнта мытні Літвы.

Падазрэньні выклікала і статыстыка. Калі Эўразьвяз увёў санкцыі супраць Расеі і Беларусі, рэзка павялічыўся паток тавараў з краін-саюзнікаў Расеі: Казахстана, Узбэкістана, Туркмэністана і Кіргізстану. За дзесяць месяцаў гэтага года зь Літвы ў гэтыя краіны было ўвезена больш чым удвая больш тавараў, чым летась, а з Сярэдняй Азіі ў Літву было ўвезена амаль удвая больш, чым летась.

Мытня падазрае, што груз насамрэч прызначаны для Расеі, толькі ў дакумэнтах пазначана іншая краіна. «Насамрэч відаць, што бізнэс-схема нелягічная. І гэты тавар сапраўды вязуць аднекуль бліжэй: з Расіі ці Беларусі», — сказаў Жвіронас.

Цяпер ухіленьне ад санкцый зьяўляецца злачынствам не ва ўсіх эўрапейскіх краінах. На гэтым тыдні Рада Эўрапейскага зьвяза вырашыла, што краіны павінны пашырыць свае крымінальныя кодэксы і ўвесьці крымінальную адказнасьць за ўхіленьне ад санкцый. Літва прапануе ўсім краінам ЭЗ стандартызаваць праверкі грузаў. Літва таксама прапануе прымяніць да Беларусі тыя ж санкцыі, што і да Расеі.

«Каб не адбылося абыходу санкцыяў супраць Расеі пры перавозцы тавараў ці аказаньні паслуг празь Беларусь. Мы вельмі спадзяемся, што гэта зьявіцца ў дзявятым пакеце санкцый, перамовы па якім пачнуцца напрыканцы гэтага тыдня», — сказала віцэ-міністр замежных спраў Ёвіта Нелюпшэне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG