Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Эўразьвяз вызначылі максымум цаны на расейскую нафту ў 60 даляраў за барэль


Пра рашэньне Вашынгтону паведаміў намесьнік міністра фінансаў ЗША Ўолі Адэема, а пра рашэньне ЭЗ — крыніцы агенцтва Reuters. Максымальная цана будзе мяняцца з часам. Неназваны эўрапейскі дыплямат сказаў Reuters, што яна будзе трымацца на 5 працэнтаў ніжэй за рынкавую цану.

Паводле Адэема, эўрапейскія краіны дамаўляюцца пра цану на расейскую нафту, нягледзячы на пазыцыю Польшчы, якая лічыць, што цана занадта высокая, і падчас перамоваў патрабуе абмежаваць яе 30 далярамі. Нафтавае эмбарга супраць Расеі пачне дзейнічаць 5 сьнежня.

ЗША і Эўразьвяз адмовіліся купляць расейскую танкерную нафту, але іншыя краіны фактычна ня змогуць купляць яе за цану, вышэйшую за столь. Танкеры ня могуць застрахаваць найбуйнейшыя ў сьвеце страхавыя кампаніі, такую нафту нельга будзе перавозіць найбуйнейшым у сьвеце танкерным флётам Грэцыі.

На мінулым тыдні танкерная нафта самай папулярнай расейскай маркі Urals каштавала каля 55 даляраў за барэль, то бок Расея магла гандляваць сваёй нафтай без абмежаваньняў нават пры цяперашнім максымуме цаны. Аднак прыняцьце мэханізму вызначэньня столі дазволіць хутка скарэктаваць гранічную цану, разьлічваюць аўтары ідэі.

Расея абяцала не прадаваць нафту ніжэй за рынкавую цану. Аднак мяркуецца, што цана, крыху ніжэйшая за рынкавую, прывядзе да таго, што найбуйнейшыя пакупнікі расейскай танкернай нафты — як Кітай і Індыя — будуць выконваць абмежаваньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG