Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International: Месцазнаходжаньне Калесьнікавай неабходна раскрыць на фоне паведамленьняў аб яе шпіталізацыі


Марыя Калесьнікава, 2020 год
Марыя Калесьнікава, 2020 год

Міжнародная праваабарончая арганізацыя патрабуе інфармацыі ад уладаў Беларусі аб месцазнаходжаньні і здароўі беларускай палітзьняволенай.

Дырэктарка Amnesty International па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стратэрз адрэагавала на навіны пра тэрміновую апэрацыю, зробленую Марыі Калесьнікавай.

«Улады Беларусі павінны неадкладна раскрыць усю інфармацыю пра стан Марыі Калесьнікавай, пра тое, ці пагражае нешта яе жыцьцю і дзе яна знаходзіцца. Сакрэтнасьць, якая акружае зьняволеных у Беларусі, недапушчальная. Гэтая сытуацыя яшчэ раз дэманструе, якую жорсткую і непрабіўную сыстэму выбудаваў Аляксандар Лукашэнка, каб пакараць тых, хто сьмее быць нязгодным або кідаць выклік ягонай уладзе.

Улада Лукашэнкі не дасягне сваёй мэты заглушыць магутны голас мірнага пратэсту, кінуўшы Марыю Калесьнікаву ў штрафны ізалятар у нечалавечых умовах, адмовіўшы ёй у зносінах з адвакатам і адмовіўшы нам у любой інфармацыі пра яе самаадчуваньне».

Паведамленьне пра шпіталізацыю Марыі Калесьнікавай прыйшло 29 лістапада ад каманды палітзьняволенага палітыка Віктара Бабарыкі, паплечніка Калесьнікавай. У гэты ж дзень адвакату Калесьнікавай трэці раз запар адмовілі ў спатканьні. Паводле каманды Віктара Бабарыкі, раней у лістападзе Марыю Калесьнікаву зьмясьцілі ў штрафны ізалятар, больш жорсткі тып зьняволеньня.

Паводле дадатковай інфармацыі, якую пазьней пацьвердзіў адвакат, 28 лістапада Марыю Калесьнікаву перавезьлі ў Гомельскі гарадзкі шпіталь, праапэравалі і перавялі ў рэанімацыю.

6 верасьня 2021 году Менскі абласны суд асудзіў Марыю Калесьнікаву і яе паплечніка Максіма Знака, сяброў Каардынацыйнай рады і паплечнікаў зьняволенага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, на 11 і 10 гадоў адпаведна па палітычна матываваных абвінавачаньнях, у тым ліку ў «змове з захопам улады неканстытуцыйным шляхам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG