Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмʼер Галоўчанка прызнаў спад ВУП на 4,7%, але паабяцаў падняць мінімальны заробак


Прэмʼер-міністар Раман Галоўчанка
Прэмʼер-міністар Раман Галоўчанка

Урад у найбліжэйшы час павысіць мінімальную заработную плату да 554 рублёў, заявіў 30 лістапада прэмʼер-міністар Раман Галоўчанка падчас выступу ў Нацыянальным сходзе.

Новы памер мінімальнага заробку, які павялічыцца на 71 рубель, пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2023 года, перадае БелТА.

На гэты момант мінімальны заробак складае 483 рублі 17 капеек. У апошні раз ён вырас у кастрычніку — на 88 капеек. Пры гэтым у Мінпрацы прычынаў павелічэньня не ўдакладнялі.

Прэмʼер Галоўчанка падчас свайго выступу ў Нацыянальным сходзе прызнаў спад ВУП на 4,7%, але не сканцэнтраваў на гэтым увагі:

«Зь ліпеня бягучага года паляпшаецца месячная дынаміка ВУП. Па выніках 10 месяцаў гэты паказчык дадаў 0,5 працэнтнага пункта да студзеня–ліпеня і склаў 95,3 працэнта», — сказаў Раман Галоўчанка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG