Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У праекце бюджэту Беларусі на 2023 год заплянавалі рост выдаткаў на сілавікоў


Праект рэспубліканскага бюджэту на 2023 год апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У ім заплянавана павелічэньне выдаткаў на нацыянальную абарону і сілавыя органы. Выдаткі на адукацыю і ахову здароўя таксама вырастуць, але менш, заўважыла Reform.by.

Агулам выдаткі рэспубліканскага бюджэту на 2023 год заплянаваныя на ўзроўні амаль 36 млрд 536,2 млн рублёў, а даходы — 33,36 млрд рублёў. Закладзены дэфіцыт бюджэту на наступны год перавышае 3,17 мільярда рублёў.

У параўнаньні з 2022 годам у праекце бюджэту выдаткі павялічаныя на 5,9 млрд рублёў, а даходы — на 5,53 млрд рублёў. Памер дэфіцыту павялічаны на 330 млн рублёў.

На нацыянальную абарону плянуецца выдаткаваць 2,77 млрд рублёў, у тым ліку на абарону і Ўзброеныя сілы — 2,635 млрд рублёў, а на забесьпячэньне мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі — 110,5 млн рублёў. У параўнаньні зь бюджэтам-2022 абаронныя выдаткі павялічацца на 960 млн рублёў, у тым ліку на Ўзброеныя сілы — на 930 млн рублёў.

Выдаткі на сілавыя структуры, то бок на судовую ўладу, праваахоўную дзейнасьць і бясьпеку, згодна з праектам, складуць 4,07 млрд рублёў, або на 926 млн рублёў больш, чым у бюджэце 2022 году, у тым ліку:

  • на органы ўнутраных спраў — 1,49 млрд рублёў (+340 млн рублёў).
  • на пракуратуру — 144,16 млн рублёў (+34 млн рублёў),
  • на органы памежнай службы — 391,06 млн рублёў (+90 млн рублёў),
  • органы крымінальна-выканаўчай сыстэмы — 347,87 млн рублёў (+74 млн рублёў),
  • органы дзяржаўнай бясьпекі — 334,6 млн рублёў (+93 млн рублёў),
  • органы судовай улады — 231,28 млн рублёў (+53 млн рублёў),
  • мытню — 215,04 млн рублёў (+42 млн рублёў),
  • органы і падразьдзяленьні ў надзвычайных сытуацыях 445,6 млн рублёў (+98 млн рублёў).
  • На адукацыю ў рэспубліканскім бюджэце на 2023 год заплянавана 1,635 млрд рублёў, у тым ліку на вышэйшую адукацыю — 1,2 млрд рублёў. Агулам выдаткі на адукацыю павялічваюцца на 170 млн рублёў.
  • Выдаткі на ахову здароўя складуць 2,1 млрд рублёў (у параўнаньні з 2022 годам яны павялічацца на 230 млн рублёў), у тым ліку на мэдыцынскую дапамогу насельніцтву выдзеляць 872,1 млн рублёў. Пры гэтым варта адзначыць, што выдаткі на ахову здароўя і адукацыю ў значнай ступені фінансуюцца зь мясцовых бюджэтаў.
  • Выдаткі на фізкультуру, спорт, культуру і СМІ ў 2023 годзе заплянаваныя ў памеры 624,3 млн рублёў, у тым ліку на фізкультуру і спорт 273,85 млн рублёў +38 млн рублёў), на культуру — 182,07 млн рублёў (+26 млн рублёў), на СМІ — 162,4 млн рублёў (+ 11 млн рублёў). Сярод СМІ, напрыклад, дзяржаўны тэлеканал АНТ атрымае 4,66 млн рублёў, СТБ — 3,84 млн рублёў, Белтэлерадыёкампанія — 120,3 млн рублёў.
  • На сацыяльную палітыку з рэспубліканскага бюджэту ў 2023 годзе выдаткуюць 2,64 млрд рублёў, або на 330 млн больш, чым было заплянавана ў бюджэце-2022.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG