Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прапанаваў Такаеву стварыць саюз Расеі, Казахстану і Ўзбэкістану


Касым-Жамарт Такаеў і Ўладзімір Пуцін, Масква, 28 лістапада 2022 г.
Касым-Жамарт Такаеў і Ўладзімір Пуцін, Масква, 28 лістапада 2022 г.

Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў сёньня падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам РФ Міхаілам Мішусьціным расказаў аб прапанове прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна стварыць трохбаковы саюз Расеі, Казахстау і Ўзбэкістану, у тым ліку для вырашэньня пытаньняў у газавай сфэры.

Пра гэта піша «Інтэрфакс».

«Сёньня казаў Уладзімір Уладзіміравіч пра тое, што нам трэба стварыць нейкі трохбаковы саюз, і ён зьбіраецца пазваніць прэзыдэнту Ўзбэкістану. Нам таксама трэба паглыбіцца ў гэтую тэму, ва ўсякім разе мне, не кажучы ўжо пра нашых спэцыялістаў, з тым, каб прыйсьці да жаданага выніку і пагадненьня. Чаму б не?» — сказаў Такаеў.

Прэзыдэнт Казахстану прыбыў у Расею з афіцыйным візытам. Такаеў і Пуцін раней падпісалі дэклярацыю з нагоды 30-годзьдзя ўсталяваньня дыпляматычных адносінаў паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Рэспублікай Казахстан.

Касым-Жамарт Такаеў у чэрвені адмовіўся падтрымаць пазыцыю Расеі ў поўнамаштабным уварваньні ва Ўкраіну і ў прысутнасьці Пуціна на форуме ў Санкт-Пецярбургу назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» квазідзяржаўнымі тэрыторыямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG