Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад сьнегападу ў Беларусі было абясточана 945 населеных пунктаў


Архіўнае фота
Архіўнае фота

За апошнія 24 гадзины, у пэрыяд з 6:00 27 лістапада да 6:00 28 лістапада, па ўсёй Беларусі ўжо аднавілі электразабеспячэньне 686 населеных пунктаў.

На аднаўленчых работах былі задзейнічаныя 213 чалавек пэрсаналу і 92 адзінкі тэхнікі. Па стане на 9:00 28 лістапада ў 259 пунктах яшчэ работы працягваюцца,паведамляе прэс-служба «Белэнэрга».

У сувязі зь неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я — моцнага сьнегу, наліпаньня мокрага сьнегу на галінкі і правады — у нядзелю 27 лістапада і ноччу 28 лістапада пэрыядычна ўзьнікалі парушэньні электразабесьпячэньня ў размеркавальных электрасетках, у асноўным у Магілёўскай вобласьці. Энэргетыкі працавалі і працягваюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG