Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна заснаваньня «Маладняка»


Літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк», 1924 — 1925 гг.
Літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк», 1924 — 1925 гг.

Падзеі 28 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1520 — каманда Фэрнана Магелана стала першай у Эўропе, якая з Атлянтыкі патрапіла ў Ціхі акіян.

1812 — бітва на Беразіне падчас расейска-францускай вайны.

1923 — у Беларусі было заснаванае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк». Аб’яднаньне праіснавала пяць гадоў і ўвайшло ў гісторыю як першая і найбольш масавая пісьменьніцкая арганізацыя Беларусі. Філіі «Маладняка» існавалі па ўсёй краіне, а таксама ў Латвіі, Расеі і Чэхаславаччыне. Ініцыятарамі абʼяднаньня выступілі Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Адам Бабарэка і Язэп Пушча.

1943 — пачалася Тэгеранская канфэрэнцыі паміж кіраўнікамі Вялікай Брытаніі, ЗША і СССР у ходзе Другой усясьветнай вайны. Канфэрэнцыя стала першай сустрэчай «Вялікай Тройкі», на якой абмяркоўваліся супольныя ваенныя дзеяньні і пляны пасьля іх сканчэньня.

1991 — Паўднёвая Асэтыя абвясьціла незалежнасьць ад Грузіі.

1994 — у Нарвэгіі адбыўся рэфэрэндум, згодна з вынікамі якога большасьць насельніцтва адмовілася ад далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу.

2018 — Будслаўскі фэст уключаны ЮНЕСКА ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Будслаўскі фэст, 2016
Будслаўскі фэст, 2016

У гэты дзень нарадзіліся

1757 — Уільям Блэйк, ангельскі паэт, пісьменьнік, мастак, друкар.

1820 — Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст.

1880 — Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст.

1907 — Андрэй Павук, беларускі мастак.

1931 — Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык.

1958 — Уладзімер Карват, беларускі вайсковы лётчык, першы Герой Беларусі.

У памяці

1937 — Леў Цьвяткоў, беларускі мовазнаўца, літаратуразнаўца, пэдагог, журналіст (расстраляны).

1999 — Яўген Шыпіла, беларускі актор.

2012 — Алег Сурскі, беларускі дызайнэр, мастак і мастацтвазнаўца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG