Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яе экспэртыза». Беларускі запусцілі флэшмоб, у якім расказваюць пра свае прафэсійныя праблемы і посьпехі


Ініцыятыва Girls Power Belarus прапануе дзяліцца сваёй экспэртызай пад хэштэгам #яеэкспертыза. Беларускі таксама апавядаюць гісторыі пра тое, як ім даводзілася сутыкнуцца з праблемамі ў рэпрэзэнтацыі ці з ушчамленьнем правоў у прафэсійнай сфэры.

«Наша каманда з сумам назірае, як многія жанчыны-экспэрткі хочуць ня быць публічнымі праз атмасфэру ў грамадзтве, якая не дазваляе ім адчуваць свабоду ў выяўленьні. Ці сапраўды жанчын-экспэртак так мала? Можа дакажам адваротнае?», — тлумачыць запуск флэшмобу каманда Girls Power Belarus.

Сваёй гісторыяй падзялілася баскетбалістка Кацярына Сныціна:

«Я пасьпяховая баскетбалістка, цяпер ідзе 20-ы сэзон маёй баскетбольнай кар’еры, умею спраўляцца зь фізычным напружаньнем, болем ад траўмаў, стомленасьцю, кіраваць сваім целам, выходзіць з эмацыйнай „ямы“, правільна дыхаць пры стрэсе, быць лідэрам, аб’ядноўваць людзей у камандзе і вакол яе, падтрымліваць матывацыю гульцоў, выкарыстоўваць слабыя і моцныя бакі людзей».

Актывістка Наста Базар расказала ўласную гісторыю пра тое, як яе не ўзялі на працу ў кампанію:

«Гісторыя ня толькі пра тое, што я жанчына, таму так, але і пра тое, што экспэртнасьць — тут ужо дакладна напішу — жаночая экспэртнасьць, ня цэніцца так, як мужчынская».

«Я ня стала вядоўцай @stranadlyazhizni, бо сваячка каго-небудзь. Я не пачала працаваць на @tribunaby, бо хтосьці па сувязях мяне прапхнуў. Тое, што ў мяне ёсьць зараз у жыцьці, усё гэта — вынік маёй працы над сабой», — кажа журналістка Сабіна Аліева.

«Замест слоў для #яеэкспертыза дзялюся сваёй старонкай на Вікіпэдыі і каляжам, які для нашага адукацыйнага чата зрабілі і паставілі на загалоўную мае студэнткі. Мне ўсё яшчэ вельмі сорамна казаць пра свае посьпехі і прызнаньні, бо „добрыя дзяўчаткі не выхваляюцца“. Але ж калісьці трэба пачынаць», — дзеліцца дасьледніца гендарнай тэорыі Алена Агарэлышава.

Больш гісторый можна знайсьці па хэштэгу #яеэкспертыза.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG