Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На маці загінулага байца-каліноўца Натальлю Суславу ў Беларусі завялі крымінальную справу


Натальля Суслава, былая выкладчыца і маці палеглага байца Паўла «Волата»
Натальля Суслава, былая выкладчыца і маці палеглага байца Паўла «Волата»

Па стане на 25 лістапада вядома пра 16 палеглых ва Ўкраіне беларускіх байцоў-добраахвотнікаў.

Камандзір роты выведкі Павел «Волат», які стаяў ля вытокаў утварэньня палка Каліноўскага, загінуў 15 траўня падчас выкананьня баявой задачы на поўдні Ўкраіны.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, на маці Паўла, вядомую рэпрэсаваную выкладчыцу Натальлю Суславу, якая цяпер знаходзіцца ва Ўкраіне, завялі крымінальную справу паводле арт. 361-4 КК («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») за інтэрвію тэлеканалу «Белсат».

У сваім допісе ГУБАЗіК над фатаздымкам загінулага беларуса разьмясьціў выяву кувалды, піша «Вясна».

Натальля Суслава зь беларускімі байцамі ва Ўкраіне
Натальля Суслава зь беларускімі байцамі ва Ўкраіне

Батальён «Волат»

Адзін з батальёнаў палку Каліноўскага. Па словах суразмоўцаў Свабоды, гэта найбольш баяздольнае беларускае фармаваньне ва Ўкраіне. Батальён названы ў гонар Паўла «Волата» Суслава. Ён быў камандзірам першай роты яшчэ батальёну Кастуся Каліноўскага. «Волат» загінуў у траўні 2022 году, калі падарваўся на расьцяжцы ў Мікалаеўскай вобласьці. Суслаў лічыўся адным з найбольш аўтарытэтных беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне.

У склад батальёна ўваходзілі ўзводы мінамётаў, цяжкіх кулямётаў, выведкі, мэдычны, інжынэрна-сапэрны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG