Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: суд над Пачобутам адклалі на невядомы тэрмін


Анджэй Пачобут
Анджэй Пачобут

На 23 лістапада ў Беларусі 1450 чалавек знаходзяцца за кратамі паводле палітычных абвінавачаньняў, як паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.

Адклалі суд над журналістам Пачобутам

Суд над журналістам і сябрам Саюзу палякаў Беларусі Анджэем Пачобутам мусіў пачацца 28 лістапада. Аднак зь невядомых прычынаў працэс адклалі, піша БАЖ.

У Горадзенскім абласным судзе новую дату працэсу пакуль не назвалі. Судзіць журналіста мае Дзьмітры Бубенчык.

Пачобута абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК («зьдзяйсьненьне групай асобаў наўмысных дзеяньняў, накіраваных на распальваньне нацыянальнай, рэлігійнай варожасьці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасьці і зьдзяйсьненьне наўмысных дзеяньняў для рэабілітацыі нацызму») і ч. 3 арт. 361 КК («заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяў), накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы»).

У кастрычніку ўлады дадалі Пачобута ў «сьпіс тэрарыстаў». Ён за кратамі ўжо паўтара года. Зьняволены мае праблемы з страўнікам, у яго болі ад шмат якой ежы. Раней паведамлялі, што Пачобут моцна схуднеў, бо амаль нічога ня есьць, хіба што дыетычныя турэмныя кашы.

Двух палітзьняволеных «хімікаў» будуць судзіць па адміністрацыйных справах

У Горадзенскім абласным судзе 23 лістапада пройдзе разгляд адміністрацыйных справаў Ільлі Кадзетава і Дзьмітрыя Бабкова. Іх вінавацяць у распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Працэс будзе весьці судзьдзя Алена Тоўсцік-Самойла.

Раней Кадзетава асудзілі 2 гадоў «хіміі» за ўдзел у пасьлявыбарных акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК. З 7 студзеня ён пачаў адбываць тэрмін у горадзенскай папраўчай установе № 24.

Бабкову прызначылі 1,5 года «хатняй хіміі» за абразьлівы камэнтар у тэлеграм-канале «Каратели Беларуси» ў сьнежні 2020 году. «Маральную шкоду» Дзьмітры кампэнсаваў супрацоўніку міліцыі добраахвотна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG