Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паплечнікі паведамляюць, што Марыю Калесьнікаву зьмясьцілі ў ШЫЗА


Марыя Калесьнікава
Марыя Калесьнікава

Марыя Калесьнікава знаходзіцца ў ШЫЗА. Пра гэта зьявілася інфармацыя ў сацыяльных сетках на профілях Віктара Бабарыкі і Марыі Калесьнікавай, якія вядуць іх паплечнікі.

Калі і на які тэрмін яе туды зьмясьцілі — невядома. Адваката да яе не пусьцілі супрацоўнікі калёніі, спаслаўшыся на тое, што нібыта ад Марыі Калесьнікавай не паступіла заява.

Напярэдадні стала вядома, паведамляецца на згаданых профілях, аб накладаньні на Калесьнікаву трох спагнаньняў за 9, 10, 11 лістапада. Як паведаміў адвакат, дзеяньні супрацоўнікаў ПК-4, якія парушылі канстытуцыйныя правы Марыі, неўзабаве будуць абскарджаныя ў пракуратуру і дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, а накладзеныя на яе спагнаньні — у суд.

  • У верасьні 2020 году каардынатарку штабу Віктара Бабарыкі, удзельніцу Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву схапілі сілавікі і спрабавалі прымусова вывезьці ва Ўкраіну. На мяжы яна парвала свой пашпарт, вылезла праз вакно з аўтамабіля і вярнулася на тэрыторыю Беларусі, дзе яе адразу затрымалі. Калесьнікаву судзілі ў закрытым рэжыме разам зь юрыстам Максімам Знакам. Яе прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і 6 верасьня 2021 году асудзілі на 11 гадоў калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG