Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура адмовілася завесьці справу на сілавікоў па заяве аб катаваньнях фігуранта «справы АГСБ» Сасноўскага

Дзьмітры Сасноўскі
Дзьмітры Сасноўскі

22 лістапада на судзе ў «справе АГСБ» паведамілі, што пасьля заяў Сасноўскага аб тым, што супрацоўнікі КДБ прымянялі да яго гвалт, была праведзеная пракурорская праверка, піша «Спутник».

У завядзеньні крымінальнай справы супраць сілавікоў, якія затрымлівалі Сасноўскага, адмоўлена, паведаміў пракурор. Ён папрасіў суд далучыць да матэрыялаў справы дакумэнт аб адмове.

Дзьмітры Сасноўскі — адзіны фігурант «справы АГСБ», хто не прызнаў віны, паведамляюць праваабаронцы. Падчас дачы паказаньняў Сасноўскі плакаў і заявіў, што ў злачынства ў дачыненьні да Азаронка яго ўцягнулі падчас сьледчага экспэрымэнту.

Ён таксама заявіў суду, што пасьля затрыманьня каля дома Азаронка да яго «ўжывалі гвалт і катаваньні, прымусілі напісаць чыстасардэчнае прызнаньне».

На першым паседжаньні, калі суд высьвятляў яго асобу, ён заявіў, што хоча адмовіцца ад грамадзянства Беларусі, таму што «ня мае дачыненьня да тэрарызму».

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG