Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьмічны карабель NASA наблізіўся да Месяца


Касьмічны карабель Artemis 1 Orion набліжаецца да Месяца
Касьмічны карабель Artemis 1 Orion набліжаецца да Месяца

Амэрыканскі касьмічны карабель «Арыён» (Orion) без астранаўтаў на борце ў панядзелак, 21 лістапада, праляцеў на адлегласьці каля 130 км ад Месяца, упершыню наблізіўшыся да яго ў рамках місіі «Артэміда-1» (Artemis 1), паведаміла NASA.

Старт ракеты-носьбіта Space Launch System (SLS), якая вывела карабель у калязямную прастору, адбыўся з касмадрома на мысе Канавэрал у штаце Флорыда 16 лістапада пасьля таго, як некалькі разоў адкладаўся з прычыны тэхнічных непаладак і дрэннага надвор’я. Шлях да Месяца працягваўся каля тыдня, зараз «Арыён» павінен правесьці ў палёце яшчэ каля трох тыдняў, пасьля чаго заплянавана яго вяртаньне на Зямлю.

Месячная праграма «Артэміда-1» была ўпершыню прадстаўлена грамадзкасьці ў 2020 годзе. Яе мэта — вяртаньне астранаўтаў на Месяц праз паўстагодзьдзя пасьля мінулай місіі пад назвай «Апалён» (Apollo), а таксама будаўніцтва калямесячнай станцыі і падрыхтоўка ўмоў для магчымай калянізацыі Месяца ў будучыні.

У 2024 годзе NASA плянуе адправіць да Месяца чатырох астранаўтаў у рамках місіі «Артэміда-2». Пілятаваны карабель павінен будзе абляцець спадарожнік Зямлі, пасьля чаго прывадны ў Ціхім акіяне. У рамках місіі «Артэміда-3», прызначанай на 2025 год, амэрыканскія астранаўты павінны будуць ізноў высадзіцца на паверхню Месяца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG