Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВУП Беларусі ў кастрычніку зноў паскорыў падзеньне


Карыкатура на тэму ВУП
Карыкатура на тэму ВУП

Такую ацэнку зрабілі ў Эўразійскім банку разьвіцьця (ЭАБР).

Экспэрты банку ацэньваюць скарачэньне беларускай эканомікі ў кастрычніку ў 4,7% у параўнаньні з аналягічным леташнім месяцам. Падзеньне ВУП у верасьні склала 3,3%.

«Пагаршэньне дынамікі пераважна тлумачыцца зьніжэньнем выпуску ў сельскай гаспадарцы. Ва ўмовах захаваньня слабых паказчыкаў жывёлагадоўлі завяршэньне ўборачнай кампаніі выявілася ў скарачэньні сельгасвытворчасьці на 2,7% у кастрычніку пасьля росту на 16,2% месяцам раней», — пракамэнтавалі ў ЭАБР.

Прамысловасьць таксама пагоршыла вынікі. Падзеньне вытворчасьці ў прамысловасьці ў кастрычніку склала 4,3% супраць 3,9% у верасьні. У ЭАБР зьвязваюць такую дынаміку са складанасьцямі збыту на ўнутраным рынку.

«Спад у ІТ-сфэры паглыбіўся ў кастрычніку. Захоўваецца нізкі інвэстыцыйны і спажывецкі попыт: інвэстыцыі ў асноўны капітал упалі на 18%, а раздробны таваразварот — на 7,8%. Падтрымку ВУП у кастрычніку аказала памяншэньне спаду ў будаўніцтве», — гаворыцца ў аглядзе.

Агулам па выніках студзеня–кастрычніка ВУП Беларусі скараціўся на 4,7%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG