Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МУС расказаў, колькі яны налічылі беларусаў, якія ваююць ва Ўкраіне


Іван Кубракоў.
Іван Кубракоў.

У МУС налічылі амаль 160 беларусаў, якія знаходзяцца па-за межамі краіны і бяруць удзел у баявых дзеяньнях.

Аб гэтым заявіў тэлеканалу СТВ Іван Кубракоў, адказваючы на пытаньне, колькі беларусаў ваюе ва Ўкраіне і ці ўстаноўлены іх асобы.

— Супрацоўнікамі ГУБАЗіКа ў асноўным гэтую працу робяць. Устаноўлена амаль 160 асоб, якія знаходзяцца за межамі краіны і бяруць удзел у баявых дзеяньнях, — заявіў Іван Кубракоў.

Міністар таксама дадаў, што супрацоўнікі міліцыі нясуць служба на граніцы, у тым ліку з Украінай.

— Супрацоўнікі і органаў унутраных спраў, і ўнутраных войскаў МУС, мы сумесна з Памежным камітэтам пастаянна нясем службу па ахове нашых рубяжоў. І сёньня, вядома, мы ўзмацнілі асабліва мяжу з Украінай. Мы выдатна разумеем, паступае вельмі шмат інфармацыі аб тым, што асабліва тыя зьбеглыя, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны, — пастаянна гучаць нейкія пагрозы пра сілавы варыянт, пра спробы зьдзейсьніць тэрарыстычныя акты на нашай тэрыторыі.

Кіраўнік МУС таксама заявіў, што «калі нехта паспрабуе, асабліва што тычыцца тэрарыстычных актаў, зьдзейсьніць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, як я ўжо казаў раней, калі мы праводзілі вучэньні, гэтыя злачынцы будуць зьнішчаныя», — заявіў Іван Кубракоў, якога цытуе Zerkalo.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG