Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча адмовілася дапусьціць расейскага міністра Лаўрова на паседжаньне АБСЭ ў Лодзі


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Варшава не дапусьціць расейскага міністра Сяргея Лаўрова на паседжаньне Рады міністраў замежных спраў міжнароднай арганізацыі АБСЭ, паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыхард Юзьвяк.

У заяве расейскага МЗС у суботу гэтае рашэньне назвалі «беспрэцэдэнтным і правакацыйным».

Паседжаньне прызначанае на першыя дні сьнежня ў горадзе Лодзь. У пятніцу Польшча паведаміла, што не дапусьціць на мерапрыемства чыноўнікаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі Эўразьвяза. Лаўроў трапіў у санкцыйныя сьпісы ў лютым, пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

Польшча старшынюе ў АБСЭ ў 2022 годзе. Расейскі МЗС заявіў, што рашэньне аб нядопуску несумяшчальнае са статусам старшыні. Міністэрства паведаміла, што папрасіла іншых сяброў арганізацыі ацаніць дзеяньні Варшавы.

Раней краіна заблякавала ўдзел расейскіх парляментарыяў у восеньскай сэсіі АБСЭ ў Варшаве. Сябрам дэлегацыі заявілі, што гэта парушыць прынцып салідарнасьці з Украінай, перадае польскае радыё RMF FM. У Маскве лічаць, што гэта не дае АБСЭ выконваць свае функцыі. Масква заявіла, што дзеяньні Варшавы «штурхаюць АБСЭ ў прорву».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG