Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэнсі Пэлосі пакідае пасаду лідэркі дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША


Нэнсі Пэлосі
Нэнсі Пэлосі

Сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі, першая жанчына на гэтай уплывовай пасадзе, заявіла, што ўжо ня будзе лідэркай дэмакратаў.

Гэтая заява прагучала на наступны дзень пасьля таго, як рэспубліканцы атрымалі большасьць у Палаце прадстаўнікоў па выніках прамежкавых выбараў, піша «Голас Амэрыкі».

Пэлосі заявіла, што застанецца ў Кангрэсе, каб дапамагаць свайму пераемніку.

Пэлосі будзе выступаць у якасьці сьпікеркі да студзеня — да прыходу да ўлады новага Кангрэсу. Раней рэспубліканцы падтрымалі кандыдатуру Кевіна Макарці на пасаду сьпікера. Ён, верагодна, зьменіць Пэлосі на гэтай пасадзе.

Нэнсі Пэлосі — адна з самых высокапастаўленых і вопытных палітыкаў ЗША. Яна — дэпутат Палаты прадстаўнікоў з 1987 году. У 2021 годзе яна чацьвёрты раз была абраная старшынёй ніжняй палаты Кангрэсу ЗША.

Рэспубліканская партыя атрымала большасьць галасоў у Палаце прадстаўнікоў на прамежкавых выбарах у Кангрэс, якія адбыліся 8 лістапада, заняўшы ў ёй 218 месцаў. Прэзыдэнт-дэмакрат Джо Байдэн павіншаваў рэспубліканцаў з гэтым вынікам.

218 месцаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША — неабходны мінімум, каб забясьпечыць большасьць. У дэмакратаў — 211 месцаў. Усяго ў палаце 435 месцаў, яшчэ шэсьць месцаў пакуль ня вызначаныя. Доўгі падлік галасоў зьвязаны з тым, што значная колькасьць амэрыканцаў даслала свае бюлетэні па пошце. Іх атрыманьне і апрацоўка займае доўгі час.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG