Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйшлі тры палітвязьні


Судовы працэс за супраціў міліцыі на акцыі 27 верасьня 2020 году, Горадня. Архіўнае фота.
Судовы працэс за супраціў міліцыі на акцыі 27 верасьня 2020 году, Горадня. Архіўнае фота.

Сёньня на волю выйшлі трое асуджаных, якіх праваабаронцы прызналі палітычнымі вязьнямі

Як паведамляе тэлеграм-канал dissidentby, гэта Яўген Кісьлейка, Вадзім Хіжнякоў і Міхаіл Яфімовіч.

Яўген Кісьлейка быў асуджаны за «абразу» на 1,5 года абмежаваньня волі. На «хіміі» яго паставілі на ўлік, як схільнага да экстрэмісцкай дзейнасьці. У кастрычніку 2022 яго перавялі ў СІЗА і ўзмацнілі рэжым пакараньня. Яўген знаходзіўся ў ПК-3 «Віцьба».

Вадзіма Хіжнякова асудзілі на 2,5 года зьняволеньня за гвалт у дачыненьні да супрацоўнікаў АМАПу на акцыі пратэсту 27 верасьня 2020, дзе ён нібыта кінуў нейкі прадмет у бок міліцыянта Башко. Ён адбываў пакараньне ў ПК-1 у Наваполацку.

Міхаіл Яфімовіч таксама быў асуджаны на 2,5 гады зняволеньня за гвалт у дачыненьні да супрацоўнікаў АМАПу на той жа акцыі, што і Хіжнякоў, дзе ён нібыта кінуў прадмет у пацярпелага. Яфімовіч адбываў пакараньне ў ПК-3 «Віцьба».

  • Па справе акцыі 27 верасьня 2020 у Горадні за кратамі застаюцца яшчэ два чалавекі — Міхаіл Юдзін (асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі) і Андрэй Севяртока (атрымаў 5,5 гадоў пазбаўленьня волі).
  • У Беларусі на сёньня больш як 1400 зьняволеных прызнаныя палітычнымі вязьнямі. Сярод іх — і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.
Дзе мацнейшыя рэпрэсіі – у Беларусі ці ў Расеі?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:32:52 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG