Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дэструктыўная накіраванасьць даказваецца апазыцыйнай сымболікай». Музыка і антыфашыстка атрымала 2,5 года калёніі за выказваньні аб міліцыі


Крысьціна Чаранкова
Крысьціна Чаранкова

15 лістапада Гомельскі абласны суд (судзьдзя Аляксей Хлышчанкоў) прызнаў Крысьціну Чаранкову з Мазыра вінаватай у «распальваньні варожасьці» (частка 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу).

Крысьціну Чаранкову, вядомую ў Мазыры музыку і антыфашыстку, затрымалі 23 сакавіка 2022 году.

Дзяўчыну абвінавацілі ў тым, што яна «пісала ў Іnstagram у 2020 годзе такія выразы, як „Поздравляю белоруских милиционеров с их Дном“, „Общеизвестный факт — мусора хуже г...на“, „Хороший мент — мёртвый мент“ і іншыя. Допіс „Мусора хуже г...на“ атрымаў паўтары тысячы падабаек».

«Пісала на эмоцыях. Калі б я ведала, што за гэта будзе крымінальная адказнасьць, то не пісала б», — давала паказаньні абвінавачаная.

Дзяржаўнае абвінавачаньне ў спрэчках бакоў запрасіла для Крысьціны 3 гады калёніі. У сваім выступе прадстаўніца пракуратуры сказала, што абвінавачаная «ў сваіх дзеяньнях мела дэструктыўную накіраванасьць, што пацьвярджаецца забранай у вобшуку апазыцыйнай сымболікай».

Экспэртыза не прызнала, што допісы Крысьціны мелі пабуджальны характар, толькі зазначыла, што ў допісах яна «нэгатыўна ацэньвала групу асобаў, аб’яднаных паводле прафэсійнай прыкметы „супрацоўнікі органаў правапарадку“». Таксама, згодна экспэртызе, абвінавачаная «нэгатыўна ацэньвала групу асобаў, аб’яднаных паводле прыкметы „прыхільнікі Лукашэнкі“». У допісе «А кароль голы» абвінавачаная, згодна экспэртызе, «нэгатыўна ацэньвала асобу, названую прэзыдэнтам».

У апошнім слове на працэсе Крысьціна Чаранкова сказала, што нэгатыўна яна ставіцца толькі да нацыстаў і фашыстаў. Крысьціна цалкам прызнала віну і зазначыла, што такія допісы яна зрабіла, бо апошнія два гады была ў цяжкім эмацыйным стане. Нэгатыўна выказалася ў бок «прыхільнікаў Лукашэнкі», бо яны ў пэўным тэлеграм-канале распаўсюдзілі яе асабістыя зьвесткі і абразы ў яе бок.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG