Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран абстраляў Ірак, загінуў прынамсі адзін чалавек


Іранскі вайсковы дрон
Іранскі вайсковы дрон

Удар нанесены па пазыцыях курдаў.

У выніку абстрэлу Іранам тэрыторыі Іраку загінуў прынамсі адзін чалавек, яшчэ дзесяць атрымалі раненьні, піша агенцтва Сіньхуа.

Мэтай іранскіх абстрэлаў сталі штабы курдзкай апазыцыі на поўначы Іраку.

«Раніцай іранскія сілы зьдзейсьнілі атаку з выкарыстаньнем дзьвюх балістычных ракет і трох бесьпілётнікаў-камікадзэ, якія ўдарылі па штаб-кватэрах партыі ў правінцыях Эрбіль і Сулейманія», — гаворыцца ў паведамленьні.

Іранскія ўдары разбурылі некалькі будынкаў, блізкіх да тых, што былі цэльлю.

Апошні раз Іран наносіў удары па курдзкіх пазыцыях у Іраку 28 верасьня. Тады загінулі 13 чалавек, 58 атрымалі раненьні. Іранскія і турэцкія сілы часта наносяць удары па вайсковых базах сваіх апазыцыйных партыяў у Курдыстане на поўначы і паўночным усходзе Іраку, абвінавачваючы іх у арганізацыі нападаў у сваіх краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG