Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы ў Афганістане забаранілі жанчынам наведваць спартовыя залі і паркі

Аўганскія жанчыны. Архіўнае фота
Аўганскія жанчыны. Архіўнае фота

Талібы забараняюць жанчынам наведваць спартыўныя залі ў Афганістане, заявіў 10 лістапада ўрадавы чыноўнік у Кабуле.

Як паведамляе агенцтва AP, гэта апошняе ў шэрагу рашэньняў, якія парушаюць правы і свабоды жанчын пасьля прыходу да ўлады талібаў у жніўні 2021 года.

Прадстаўнік афганскага Міністэрства пашырэньня цноты і прадухіленьня распусты сказаў, што забарона была ўведзена таму, што людзі ігнаруюць загады аб гендэрнай сэгрэгацыі, а жанчыны не насілі абавязковыя хусткі або хіджабы.

Таксама жанчынам забаранілі наведваць паркі. Да сёньняшняга дня, нагадвае ВВС, жанчынам было дазволена наведваць паркі ў нядзелю, панядзелак і аўторак, а мужчынам — у астатнія чатыры дні тыдня.

Паведамляецца, што забарона наведваць паркі распаўсюджваецца на ўсіх жанчын незалежна ад таго, суправаджае іх мужчына або не.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG